gallery/logo_en

У 2010 г. адна клайпедская кампанія задумалася, як адсвяткаваць свой чарговы дзень нараджэння і вырашыла творча падысці да гэтага пытання: «А чаму б нам не павіншаваць сваіх кліентаў, кліент жа – гэта аснова бізнесу!»

 

Пасля працяглых дыскусій кампанія высветліла, што ў свеце няма такога дня, які быў бы прысвечаны кліенту, таму было вырашана яго стварыць.

­Гісторыя свята

19 сакавіка 2010 года першыя віншаванні з «Днем Кліента» былі высланы з Клайпеды ў розныя гарады свету. Увекавечыць падзею дапамаглі прэса, даменнае імя «ClientsDay.com», а таксама літоўскі каляндар «day.lt».

 

У 2011 г. самыя актыўныя і пазітыўныя кампаніі пачалі віншаваць сваіх клінетаў і распаўсюджваць ідэю свята.

 

У 2012 г. ідэя свята пачала распаўсюджвацца, як вірус. Павялічылася колькасць кампаній, якія сталі віншаваць сваіх кліентаў. Ініцыятыву падтрымала прэса і Клайпедская гандлёва-прамысловая і рамесная палата. Дарэчы, Дзень Шэфа (Дзень Боса) зарэгістраваны ў Гандлёвай палаце ЗША.

У 2013 г. да свята далучыліся і буйныя кампаніі Літвы: Akropolis, Bitė і многія іншыя. Зафіксаваць факт дапамагла Міжнародная асацыяцыя IQSA. У той жа час буйнейшы расійскі партал «calend.ru» папоўніў спіс гэтым святам -  так Расія далучылася да святкавання Дня Кліента. Шмат расійскіх кампаній ахвотна падтрымалі ініцыятыву. З 2013 г. афіцыйным апекуном «Дня Кліента» з’яўляецца мэр Клайпеды Вітаўтас Грубляўскас.

­

­У 2014 г. адбылося першае масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню Кліента. У Расіі публічна святкавалі Beeline, SuperJob ды іншыя кампаніі.

gallery/holiday-1
gallery/holiday-3

Дзень кліента

Адзінае ў свеце нефармальнае свята, якое створана спецыяльна для кліентаў. Прадстаўнікі розных арганізацый заўсёды віншуюць са святам:

  • Пакупнікоў паслуг ці тавараў
  • Наведвальнікаў гандлёвых цэнтраў і крамаў
  • Наведвальнікаў электронных крамаў
  • Партнёраў

Мэта гэтага свята – даць прадпрыемствам і кампаніям магчымасць успомніць, павіншаваць і выказаць удзячнасць сваім кліентам. Галоўны атрыбут свята – увага да Кліента, якая перадаецца рознымі спосабамі.

 

Да з’яўлення гэтага свята многія кампаніі ва ўсім свеце традыцыйна віншавалі кліентаў з Калядамі, 8 Сакавіка, Днём святога Валянціна, Вялікднём і многімі іншымі святамі, якія маюць зусім іншае прызначэнне. Зараз бізнес, дзяржаўныя ўстановы і партнёры могуць з задавальненнем павіншаваць сваіх Кліентаў у спецыяльна адведзены для гэтага дзень. Кліент – гэта аснова бізнесу.

gallery/01
gallery/03
gallery/officially
gallery/wiki