Адзінае ў свеце нефармальнае свята, якое створана спецыяльна для кліентаў. Прадстаўнікі розных арганізацый заўсёды віншуюць са святам:
Мэта гэтага свята – даць прадпрыемствам і кампаніям магчымасць успомніць, павіншаваць і выказаць удзячнасць сваім кліентам. Галоўны атрыбут свята – увага да Кліента, якая перадаецца рознымі спосабамі.
Да з’яўлення гэтага свята многія кампаніі ва ўсім свеце традыцыйна віншавалі кліентаў з Калядамі, 8 Сакавіка, Днём святога Валянціна, Вялікднём і многімі іншымі святамі, якія маюць зусім іншае прызначэнне. Зараз бізнес, дзяржаўныя ўстановы і партнёры могуць з задавальненнем павіншаваць сваіх Кліентаў у спецыяльна адведзены для гэтага дзень. Кліент – гэта аснова бізнесу.
У 2010 г. адна клайпедская кампанія задумалася, як адсвяткаваць свой чарговы дзень нараджэння і вырашыла творча падысці да гэтага пытання: «А чаму б нам не павіншаваць сваіх кліентаў, кліент жа – гэта аснова бізнесу!»
Пасля працяглых дыскусій кампанія высветліла, што ў свеце няма такога дня, які быў бы прысвечаны кліенту, таму было вырашана яго стварыць.
19 сакавіка 2010 года першыя віншаванні з «Днем Кліента» былі высланы з Клайпеды ў розныя гарады свету. Увекавечыць падзею дапамаглі прэса, даменнае імя «ClientsDay.com», а таксама літоўскі каляндар «day.lt».
У 2011 г. самыя актыўныя і пазітыўныя кампаніі пачалі віншаваць сваіх клінетаў і распаўсюджваць ідэю свята.
У 2012 г. ідэя свята пачала распаўсюджвацца, як вірус. Павялічылася колькасць кампаній, якія сталі віншаваць сваіх кліентаў. Ініцыятыву падтрымала прэса і Клайпедская гандлёва-прамысловая і рамесная палата. Дарэчы, Дзень Шэфа (Дзень Боса) зарэгістраваны ў Гандлёвай палаце ЗША.
У 2013 г. да свята далучыліся і буйныя кампаніі Літвы: Akropolis, Bitė і многія іншыя. Зафіксаваць факт дапамагла Міжнародная асацыяцыя IQSA. У той жа час буйнейшы расійскі партал «calend.ru» папоўніў спіс гэтым святам - так Расія далучылася да святкавання Дня Кліента. Шмат расійскіх кампаній ахвотна падтрымалі ініцыятыву. З 2013 г. афіцыйным апекуном «Дня Кліента» з’яўляецца мэр Клайпеды Вітаўтас Грубляўскас.
У 2014 г. адбылося першае масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню Кліента. У Расіі публічна святкавалі Beeline, SuperJob ды іншыя кампаніі.
У 2017 годзе была створана афіцыйная песня Міжнароднага дня кліента. Яна была напісана, каб надаць святу святочную атмасферу і падарыць кліентам усмешкі. Кампаніі па ўсім свеце пачалі выкарыстоўваць гэтую песню для віншавання сваіх кліентаў, стварэння відэавіншаванняў, арганізацыі флэшмобаў і нават правядзення танцавальных выступленняў, прысвечаных кліентам.
У 2019 годзе былі выпушчаны літоўская і руская версіі песні да Дня кліента, што дазволіла кампаніям і супольнасцям у розных рэгіёнах лягчэй далучыцца да святкавання.
У 2020 годзе быў прадстаўлены афіцыйны музычны кліп да Дня кліента, што яшчэ больш узмацніла святочны настрой і дапамагло арганізацыям дзяліцца гэтым святам са сваімі кліентамі анлайн.
Да 2026 года Дзень кліента стаў па-сапраўднаму глабальным святам. Мы атрымліваем віншаванні, фатаграфіі і паведамленні ад кампаній з усяго свету — як мінімум з 56 краін на 6 кантынентах.
Краіны, у якіх былі зафіксаваны святкаванні Дня кліента:
Афрыка: Егіпет, Гана, Кенія, Мадагаскар, Марока, Нігерыя, Руанда, Паўднёвая Афрыка, Танзанія, Туніс, Уганда, Замбія
Азія: Арменія, Бангладэш, Індыя, Інданезія, Іарданія, Кыргызстан, Ліван, Малайзія, Непал, Пакістан, Філіпіны, Шры-Ланка, Узбекістан
Еўропа: Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Данія, Эстонія, Францыя, Венгрыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Славенія, Швейцарыя, Украіна, Вялікабрытанія
Паўночная Амерыка: Беліз, Канада, Куба, Пуэрта-Рыка, Злучаныя Штаты Амерыкі
Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Кюрасаа
Акіянія: Аўстралія, Папуа — Новая Гвінея
Дзень кліента працягвае расці з кожным годам, бо ўсё больш кампаній і супольнасцей далучаюцца да традыцыі дзякаваць людзям, дзякуючы якім магчымы любы бізнес — сваім кліентам, надаючы ім усё больш увагі і ўдзячнасці.